Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр сябра сойму КХП БНФ Уладзімер Ціхановіч


Як паведаміў адзін зь лідэраў партыі Алесь Чахольскі, Уладзімер Ціхановіч узначальваў Каліноўскую раду Першамайскага раёну партыі, быў сярод першых актывістаў Беларускага народнага фронту. Памёр Уладзімер Ціхановіч у выніку захворваньня, у жніўні яму споўнілася шэсьцьдзесят гадоў.

«Уладзімера Ціхановіча пахаваюць заўтра на ягонай малой радзіме, у вёсцы «Красное знамя» каля Жодзіна. Ён быў адным з тых беларусаў, якія працавалі дзеля адраджэньня Беларусі, не шкадуючы свайго часу, сілаў і жыцьця. Імёны гэтых людзей мусяць насіць вуліцы, плошчы і мястэчкі, а ня мець назвы «Красное знамя», адзначыў Алесь Чахольскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG