Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка: Гэта і мая Расея, гэта і мая Масква


Барыс Ельцын і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Барыс Ельцын і Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Як паведамляе прэыздэнцкая прэс-служба, здымае дакумэнтальны фільм Прэзыдэнцкі цэнтар імя Барыса Ельцына.

Лукашэнка «падзяліўся ўспамінамі асабістага характару пра свае сустрэчы з Барысам Ельцыным, у прыватнасьці, пра першую сустрэчу».

Паводле Лукашэнкі, моцны адбітак на яе адклала пазыцыя самога Барыса Ельцына падчас першых прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

«Мы хацелі невялікай кампаніяй, зь якой увязаліся ў гэтую барацьбу за прэзыдэнцкае крэсла, каб наша краіна разьвівалася па-іншаму, чым так, як тады адбылося: пустыя паліцы, есьці не было чаго ў Беларусі, суцэльныя страйкі, дэманстрацыі, бойкі. Выбары прайшлі, перамог не кандыдат ад Расеі, а зусім невядомы чалавек», — сказаў Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка дадаў, што да гэтага часу памятае Ельцына, які стаяў напаўпаварота, яго насьцярожана вывучальны погляд і цішыню, якая павісла ў самым пачатку іх першай сустрэчы.

Ня я віной таму, што мы сёньня сустракаемся як прэзыдэнты

«І потым, ня ведаю чаму, раптам я яму кажу: Барыс Мікалаевіч, калі вы думаеце, што я прыехаў у чужую Расею, вы памыляецеся. Калі вы думаеце, што сталіца Расеі Масква — гэта ваша Масква, вы таксама памыляецеся. Гэта і мая Расея, гэта і мая Масква, таму што ўчора яна была сталіцай і маёй дзяржавы. І ня я віной таму, што мы сёньня сустракаемся як прэзыдэнты», — адзначыў Лукашэнка.

Пасьля лідэраў дзьвюх краін зьвязвалі цёплыя, сяброўскія адносіны, паведамляе прэс-служба.

Кіраўнік Беларусі адказаў таксама на пытаньні пра дзейнасьць Барыса Ельцына ў кантэксьце палітычных і сацыяльных падзей 1990-х, апавёў пра некаторыя моманты стварэньня саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG