Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Угодкі помніка літары «Ў», скалечанага і не адноўленага


Помнік літары «Ў» у Полацку
Помнік літары «Ў» у Полацку

Помнік літары «Ў» быў усталяваны ў Полацку 7 верасьня 2003 году і зьяўляецца адметнасьцю гораду, адлюстроўвае ўнікальнісьць беларускай мовы. Літары «Ў» няма ў іншых славянскіх альфабэтах.

Адкрыцьцё помніка праходзіла ўрачыста — якраз тады ў Полацку адзначалі Дзень беларускай пісьменнасьці. Выступалі прадстаўнікі гарадзкіх уладаў, літаратары, і сярод гасцей было многа ахвотных сфатаграфавацца каля незвычайнага помніка. Ён мае выгляд стэлы, якая можа служыць і стрэлкай сонечнага гадзіньніка. На стэле — увесь беларускі альфабэт, а на круглым «цыфэрбляце» — цытата зь верша Рыгора Барадуліна: «Ад Еўфрасіньні, ад Скарыны, ад Полацка пачаўся свет».

Сёньня, праз 12 гадоў, прачытаць гэтыя словы ўжо цяжка: аб’ёмныя літары пакрышыліся. І людзі ўжо радзей фатаграфуюцца побач з гарадзкім аб’ектам, які выглядае ня вельмі эстэтычна.

«Сам помнік — нічога, стаіць. Толькі літары ня дужа чытаюцца. Не зусім прыгожа. Трэба было, напэўна, адліць гэты тэкст нанова, але ці захаваліся формы ў вытворцаў? Тут, на алейцы, дзе стаіць помнік, часта адбываюцца нейкія імпрэзы, ці не штотыдзень нават. І — такі вось помнік. Напэўна, ёсьць многа нейкіх іншых праблем, што да рамонту не даходзяць рукі», — разважае полацкі гісторык Міхась Баўтовіч.

Аб’ёмныя літары раскрышыліся
Аб’ёмныя літары раскрышыліся

Пытаньне пра неабходнасьць рамонту помніка, які знаходзіцца ў самым цэнтры Полацку, на праспэкце Францыска Скарыны, узьнімалася яшчэ пару гадоў таму — пасьля таго, як здымкі шчарбатых літар зьявіліся ў інтэрнэце. Гэты факт справакаваў шырокае абмеркаваньне: нехта меркаваў, што гэта вандалы знарок зьнявечылі помнік. А нехта вінаваціў уплыў прыродных зьяваў — маўляў, у адтуліны набіралася вада, узімку яна замярзала, і літары трэскаліся ад фізычнага ціску і розьніцы тэмпэратур. Так ці інакш, але мясцовыя ўлады былі вымушаны неяк рэагаваць.

Яшчэ ўлетку пазамінулага году адмысловая камісія прызнала стан помніка нездавальняючым — аж да высновы, што рамонту помнік ужо не падлягае. Было вырашана, што помнік трэба зносіць і адліваць нанава. Магчыма, ужо зь іншага, больш трывалага матэрыялу. Але грошай на гэта ў бюджэце Полацку няма.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG