Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Павал Севярынец: Тысячы беларусаў ганарацца Чаркашыным


Падчас разьвітаньня з Алесем Чаркашыным сустаршыня БХД Павал Севярынец зьвярнуўся да бацькоў нябожчыка:

«Тысячы беларусаў ганарацца, што ў іх ёсьць такі суайчыньнік, як Алесь Чаркашын. Дзякуй вам, што выхавалі такога сына».

Сканчаючы сваю прамову, Севярынец узгадаў пэрформанс 2013 году, які ладзіў Алесь Чаркашын на ганку берасьцейскага аблвыканкаму. Тады Чаркашын зьвязаў свае рукі мэталічным ланцугом і абліў чырвонай фарбай.

Пад музыку, якую напісаў Алесь Чаркашын, людзі падыходзяць да труны. На жалобнай цырымоніі прысутнічаюць уніяцкі сьвятар і пяцідзясятніцкі пастар.

Труну засыпалі зямлёй пад аплядысмэнты прысутных.

Глядзець фотагалерэю цалкам тут

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG