Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьце: за пэрфоманс ля аблвыканкаму зьмясьцілі ў вар'ятню

абноўлена

Пэрфоманс ля Берасьцейскага аблвыканкаму
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:50 0:00

Пэрфоманс ля Берасьцейскага аблвыканкаму

Актывіста БХД Алеся Чаркашына зьмясьцілі ў Берасьцейскую псыхіятрычную лякарню. Аб гэтым паведаміў «Свабодзе» каардынатар аргкамітэту БХД па Берасьцейшчыне Зьміцер Шурхай:

«Я датэлефанаваўся ў дзяжурную частку Ленінскага РАУС Берасьця, дзе мне паведамілі, што суду пакуль ня будзе, таму што Чаркашыным зацікавіліся мэдыкі з псыхіятрычнай лякарні. Маўляў, сказалі, што „наш пацыент“.

Алеся павезьлі на псыхіятрычны агляд. Ён можа цягнуцца да трох дзён. І толькі ў тым выпадку, калі Чаркашына прызнаюць нармальным, будзе складацца пратакол аб несанкцыянаванай акцыі. Лічу гэта правакацыяй з боку КДБ, таму што супрацоўнікі міліцыі наўрад ці выклікалі б гэтых урачоў. Гэта ўсё зроблена дзеля таго, каб быў псыхалягічны ціск на Алеся і каб яго дыскрэдытаваць. Магу заявіць, што Алесь Чаркашын нармальны, здаровы і адэкватны чалавек. Акцыя, вядома, была неардынарная, нетыповая. На тое ён і пэрфоманс».

Зьміцер Шурхай кажа, што лічыць безпадстаўнай сытуацыю са зьмяшчэньнем Алеся Чаркашына ў псыхіятрычную лякарню.

Алесь Чаркашын
Алесь Чаркашын


15 сьнежня Алесь Чаркашын зладзіў пэрфоманс, у часе якога прамаўляў ля ганку Берасьцейскага аблвыканкаму, папярэдне апрануўшыся ў адзеньне «прарока», абвязаўшы рукі ланцугамі і абліўшы чырвонай фарбай.

У часе пэрфомансу актывіст заклікаў ўлады пакаяцца за свае грахі перад народам. У адваротным выпадку, казаў «прарок», краіне пагражаюць няшчасьці.

Падчас акцыі да выступоўцы выйшаў міліцыянт, адказны за ахову аблвыканкаму, але не затрымоўваў актывіста і прысутных журналістаў, а вярнуўся ў будынак аблвыканкаму. Пасьля 10-хвіліннага выступу Алесь Чаркашын сышоў ад аблвыканкаму, але праз некалькі хвілін быў затрыманы міліцыянтамі ў суседнім квартале.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG