Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці разьвітваюцца з Алесем Чаркашыным

Алесь Чаркашын быў паранены ў баі пад Белакаменкай на Данбасе і памёр у шпіталі ў Запарожжы пасьля некалькіх тыдняў комы. Ён ваяваў пад пазыўным «Сябар Тарас» у тактычнай групе «Беларусь» у складзе Добраахвотнага ўкраінскага корпусу «Правага сэктару».

На разьвітаньне з Алесем Чаркашыным сабралася каля сотні чалавек, у тым ліку шмат актывістаў БХД, «Маладога фронту». Сярод іх — Павал Севярынец, Зьміцер Дашкевіч, Наста Дашкевіч, Андрэй Кім і іншыя.

XS
SM
MD
LG