«За», «супраць», «устрымаўся» — практыка галасаваньня на сходах звычайна мае гэтыя варыянты выяўленьня пазыцыі, хаця насамрэч іх болей. Ёсьць яшчэ — «не галасаваў», «адсутнічаў». Так, у дзень абвяшчэньня Незалежнасьці ў жніўні 91-га дэпутат Лукашэнка ў Авальнай залі прысутнічаў, але не рэгістраваўся, і таму ў пратаколе пазначаны як «адсутнічаў». На выбарах існуе і опцыя — «супраць усіх».
І ўсе гэтыя магчымасьці — праява дэмакратыі.
Але ёсьць выпадкі, калі выбар толькі паміж «так» і «не». Калі ты павінен выказацца альбо «за», альбо — «супраць».
Ці павінны беларусы аддаваць дзяцей ў беларускія клясы? Ці мэтазгодны ўдзел у выбарах? Альбо – ці варта ўзьвесьці на мяжы з Расеяй мур?
«За» — ці «супраць»? Адказаць на гэтае пытаньне вам прапануецца ў новай рубрыцы на сайце Свабоды.