Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітоляг Вусаў: Захад можа даць крэдыты за вызваленьне палітвязьняў


Павал Вусаў
Павал Вусаў

Палітоляг Павал Вусаў пракамэнтаваў Радыё Свабода вызваленьне палітвязьняў

«Прычына адна, новае збліжэньне з Захадам і пагаршэньне эканамічнай сытуацыі ў Расеі. Ізаляцыя Расеі справакавала сур’ёзны крызіс і дэвальвацыю, што не магло не адбіцца на беларускай гаспадарцы.

Складанае сытуацыя прымушае Лукашэнку шукаць новыя крыніцы фінансаваньня. А гэтай крыніцай застаецца Захад. Улічваючы канфлікт ва Ўкраіне і пэўную геапалітычную нэўтральнасьць Беларусі, ЭЗ і ЗША пайшлі на саступкі Менску, але пакуль палітычныя.

Лукашэнка чакае большага, яму патрэбны грошы, а дзеля гэтага лепшага тавару, чым палітычныя вязьні няма. Безумоўна, вызваленьне гэта элемэнт больш шырокай гульні і ўключае ў сябе выбарчы працэс. Выбары і адсутнасьць палітвязьняў — гэта палітычны пакет, які Лукашэнка зьбіраецца прадаць Захаду. І напэўна заходнія краіны будуць лічыць „зьмены“ у Беларусі посьпехам сваёй палітыкі і, каб яго „посьпех“ замацаваць, выдзеляць крэдыты для Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG