Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Курс эўра ўзяў плянку 18 тысяч рублёў


Курсы даляра і эўра паставілі сёньня чарговыя рэкорды: даляр вырас на 164 пункты і дасягнуў узроўню 16 423 рублі, эўра вырас на 225 пунктаў да ўзроўню 18 198 рублёў.

Такія курсы валют Нацыянальны банк Беларусі вызначыў на 20 жніўня.

Эўра дасягнуў чацьвёртага гістарычнага максымуму за 15 дзён: з 4 жніўня курс эўра вырас на 1 334 рублі. Прычым толькі за два апошнія дні курс эўра вырас на 462 рублі.

Для даляра гэта ўжо дзевяты гістарычны максымум за 15 дзён: яшчэ 4 жніўня курс даляра заставаўся на ўзроўні 15 345 рублёў. Такім чынам, з 4 жніўня даляр вырас на 1 077 рублёў.

Агулам са сьнежня 2014 году беларускі рубель абясцэніўся адносна даляра на 50%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG