Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябры ініцыятыўнай групы Тацяны Караткевіч зладзілі велапрабег у гонар 25-годзьдзя незалежнасьці


Стужкавы круг у парку Янкі Купалы
Стужкавы круг у парку Янкі Купалы

27 ліпеня ініцыятыўная група Тацяны Караткевіч заплянавала збор подпісаў каля стэлы «Менск — горад-герой», адкуль плянавалася рушыць на роварах да помніка Янку Купалу. Такім чынам меркавалася адзначыць 25-годзьдзе з дня прыняцьця Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце.

Кіраўнік ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Тацяну Караткевіч Андрэй Дзьмітрыеў распавёў, што спадарыні Караткевіч тэлефанаваў начальнік аддзелу грамадзка-масавай працы галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай працы, культуры і па справах моладзі Менгарвыканкаму Юры Ўральскі і папярэдзіў, што велапрабег — гэта масавае мерапрыемства, і параіў яго адмяніць. Але Андрэй Дзьмітрыеў лічыць, што людзі маюць права праехаць ад аднаго пікета да другога на любым транспарце.

Паводле Андрэя Дзьмітрыева, кіраўніка ініцыятыўнай групы па зборы подпісаў за Тацяну Караткевіч, ад аднаго пікета, які месьціўся ля стэлы, да другога — каля помніка Янку Купалу — сябры групы ўсё ж праехалі на роварах:

«Каля помніка Янку Купалу мы зрабілі такое сымбалічнае кола са стужкі зь беларускім нацыянальным арнамэнтам. Кожны мог адрэзаць кавалак стужкі і пакінуць сабе на памяць. Гэта наш падарунак да 25-годзьдзя абвешчаньня дзяржаўнага сувэрэнітэту Беларусі. Потым сябры групы зь бел-чырвона-белымі сьцягамі сталі ўздоўж праспэкта Незалежнасьці ў раёне плошчы Перамогі. Людзі на аўтамабілях сыгналяць на знак салідарнасьці».

Тацяна Караткевіч і Аляксей Янукевіч
Тацяна Караткевіч і Аляксей Янукевіч

Тацяна Караткевіч
Тацяна Караткевіч

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG