Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магілёве незалежную журналістку вызвалілі ад пакараньня


Аліна Скрабунова
Аліна Скрабунова

Ленінскі раённы суд Магілёва спыніў адміністрацыйны працэс супраць незалежнай журналісткі Аліны Скрабуновай.

Судзьдзя Алена Волкава прызнала, што двухмесячны тэрмін, які адводзіцца на пакараньне правапарушальніка, скончыўся.

Журналіста-фрылансэра вінавацілі ў супрацоўніцтве з замежным СМІ без акрэдытацыі. Паводле пратаколу адміністрацыйнага правапарушэньня, яна незаконна вырабіла прадукцыю сродку масавай інфармацыі.

26 траўня на сайце тэлеканалу «Белсат», сьцьвярджалася ў пратаколе, зьявіўся відэасюжэт «Крызіс на беларускіх прадпрыемствах. Наракаюць рабочыя». Аўтарства прыпісвалі Скрабуновай. У суд выклікалі двух сьведак, якія нібыта былі гатовыя пацьвердзіць, што зь імі гутарыла журналістка. Суд іх так і ня выслухаў.

У судзе сваёй віны журналістка не прызнала. Заявіла, што міліцыянты падрабілі некаторыя дакумэнты ў матэрыялах справы супраць яе. Паводле журналісткі, у пратаколе адміністрацыйнага правапарушэньня адсутнічаюць ейныя тлумачэньні.

Выракам судзьдзі Волкавай яна задаволеная, аднак ёй бы хацелася, заўважыла пасьля суду журналістка, каб працэс супраць яе быў спынены зь іншай прычыны:

«Лічу гэтае абвінавачаньне незаконным. Дужа шмат парушэньняў дапушчана міліцыянтам, які вёў справу супраць мяне, і, зразумела, мне б хацелася, каб справу прызналі незаконнай, а прыцягненьне мяне да адказнасьці немагчымым. Мы паспрабуем пакараць таго міліцыянта, які шмат нарабіў парушэньняў. Ён падрабіў дакумэнты, і я праінфармавала пра гэта суд. Прасіла, каб на судзе прагледзелі відэазапіс майго знаходжаньня ў аддзеле міліцыі, які давёў бы маю праўду».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG