Пра гэта заявіў у інтэрвію РИА Новости прэм’ер-міністар Сырыі Ваіль аль-Хальк.
«Вядуцца перамовы з расейскім бокам аб далучэньні да Эўразійскага саюзу і свабоднай мытнай зоны. Мы бачым у гэтым карысьць і ўмацаваньне адносін з дружалюбнымі нам дзяржавамі, што дазволіць палегчыць эканамічныя і гандлёвыя ўзаемадзеяньня зь імі», — сказаў аль-Хальк.
У Сырыі чатыры гады ідзе грамадзянская вайна паміж урадавымі войскамі і паўстанцкімі групоўкамі, у якой загінула ўжо больш за 200 тысяч чалавек. Мільёны людзей былі вымушаныя пакінуць свае дамы.
Грамадзянская вайна ў Сырыі пачалася з паўстаньня ў сакавіку 2011 году супраць праўленьня сям’і Асада, якое доўжыцца чатыры дзесяцігодзьдзі.