Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэтэндэнтаў стала дзевяць


Сёньня ўвечары ў Цэнтральную выбарчую камісію паступілі дакумэнты на рэгістрацыю яшчэ дзьвюх ініцыятыўных групаў па зборы подпісаў выбарцаў для вылучэньня кандыдатаў на прэзыдэнта Беларусі.

Жанна Раманоўская часова не працуе. Яна беспартыйная, жыхарка Менску, нарадзілася ў 1967 годзе.

Яе ініцыятыўнай групай кіруе Яўген Напорка. У складзе групы пакуль меней за 100 чалавек, то бок спадарыні Раманоўскай не хапае мінімуму — якраз у 100 чалавек — безь якога зарэгістраваць групу нельга. Аднак Выбарчы кодэкс дазваляе патэнцыйнаму кандыдату данесьці да моманту разгляду дакумэнтаў сьпіс дадатковых чальцоў групы.

Ірына Першына — спэцыяліст у галіне рэклямы, жыве ў Менску, нарадзілася ў 1979 годзе. Яе ініцыятыўнай групай кіруе Марыя Храмцова. У гэтай групе крыху болей за 100 чалавек.

Такім чынам, дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўных групаў ужо падалі:

1. Аляксандар Лукашэнка,

2. Сяргей Калякін,

3. Сяргей Гайдукевіч,

4. Андрэй Канавец,

5. Тацяна Караткевіч,

6. Анатоль Лябедзька,

7. Мікалай Статкевіч,

8. Жанна Раманоўская,

9. Ірына Першына.

Апошні дзень падачы дакумэнтаў — 17 ліпеня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG