Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Парлямэнт Грэцыі ўхваліў законапраект, неабходны для атрыманьня дапамогі ад крэдытораў


Грэцкі парлямэнт прыняў сёньня закон аб рэформах, якія былі ўзгодненыя ў якасьці папярэдніх умоваў для пачатку перамоваў паміж Грэцыяй і іншымі краінамі зоны эўра аб трэцяй крэдытнай праграме.

У дакумэнце ратыфікуецца рашэньне саміту эўразоны, які адбыўся 12-13 ліпеня, фіксуюцца зьмены ў падатковым заканадаўстве, у сфэры сацыяльнага забесьпячэньня і страхаваньня і — асабліва — абмежаваньне практыкі датэрміновага выхаду на пэнсію, перадае AFP.

Грэцыя застанецца ў зоне эўра і можа разлічваць на атрыманьне новага пакету дапамогі больш чым у €80 млрд, але для гэтага яна павінна была легалізаваць ў парлямэнце абумоўленыя рэформы, якія галоўным чынам прадугледжваюць павелічэньне аб’ёму падаткаў. Таксама Грэцыя павінна перадаць дзяржактывы на €50 млрд у Спэцфонд прыватызацыі, які стане своеасаблівым «закладам» пад новыя крэдыты ЭЗ, ЭЦБ і МВФ. Грэцкім банкам абяцаная падтрымка да €25 млрд.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG