Пра гэта прэзыдэнт Украіны Пётра Парашэнка заявіў падчас нарады з кіраўніцтвам Закарпацкай вобласьці.
«Тыя, хто з гранатамётаў і кулямётаў лупяць у Закарпацьці — тэрарысты і бандыты. Тое, што яны шаўроны патрыятычныя павесілі, сутнасьць ніяк не зьмяняецца, і віна становіцца яшчэ цяжэйшая. Атаманшчыны ва Ўкраіне ня будзе! Мы прайшлі гэты досьвед у 1917-1918 гадах — і страцілі дзяржаву», — сказаў прэзыдэнт.
Паводле яго, актывізацыя супрацьстаяньня ў АТА супала зь перастрэлкай у Закарпацьці.
«У той час, як на фронце адбылася актывізацыя, тут, у глыбокім тыле, адбыліся сутыкненьні, добра скаардынаваныя з надыходам тэрарыстаў. Гэта самы аддалены рэгіён. Не існуе больш аддаленых кропак, чым Данбас і Закарпацьце... ...Між тым, цяпер у рэгіёне — горшыя паказьнікі мабілізацыі», — цытуе Парашэнку 5 канал.
Канфлікт у Закарпацьці пачаўся 11 ліпеня — у горадзе Мукачаве адбылася страляніна з удзелам «Правага сэктару», міліцыі і мясцовых «ахоўнікаў» аднаго з дэпутатаў Вярхоўнай Рады.
Пазьней у часе перастрэлкі з супрацоўнікамі МУС некалькі прыхільнікаў «Правага сэктару» загінулі, яшчэ некалькі — былі акружаныя. Пазьней кіраўніцтвам краіны быў прыняты шэраг кадравых рашэньняў па Закарпацкай мытні.