Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дакумэнты ад Лукашэнкі могуць паступіць у ЦВК заўтра


Аляксандар Лукашэнка
Аляксандар Лукашэнка

Як стала вядома Свабодзе з уласных крыніцаў, дакумэнты на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы патэнцыйнага кандыдата на прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі могуць быць перададзеныя ў Цэнтральную выбарчую камісію ў сераду, 15 ліпеня. У прэсавай службе кіраўніка дзяржавы гэтую інфармацыю пацьвердзіць альбо абвергнуць адмовіліся.

Паводле тых жа крыніцаў, кіраўніком ініцыятыўнай групы Лукашэнкі будзе Міхаіл Арда — старшыня афіцыйных беларускіх прафсаюзаў. Такі варыянт выглядае цалкам верагодным, паколькі кіраўнік дзяржавы ўжо некалькі разоў падкрэсьліваў, што ён найперш апіраецца на тры грамадзкія арганізацыі: прафсаюзы, «Белую Русь» і БРСМ.

Сакратар ЦВК Мікалай Лазавік сёньня сказаў Свабодзе, што пакуль ніводзін з патэнцыйных кандыдатаў не прыносіў дакумэнты на рэгістрацыю сваёй ініцыятыўнай групы:

Мікалай Лазавік
Мікалай Лазавік

«Думаю, што першыя дакумэнты да нас патрапяць заўтра. Паводле выбарчага заканадаўства, на іх разгляд Цэнтральная выбарчая камісія мае пяць дзён. То бок, калі хтосьці з патэнцыйных кандыдатаў здасьць свае дакумэнты ў сераду 15 ліпеня, то паседжаньне ЦВК, якое прыме сваё рашэньне аб рэгістрацыі ініцыятыўнай групы альбо адмове ў ёй, павінна прайсьці ў нядзелю, 19 ліпеня.

Але мы гатовыя папрацаваць рупліва, і зараз разглядаем магчымасьць правядзеньня паседжаньня ЦВК, а менавіта камісія выносіць вэрдыкт у пятніцу, 17 ліпеня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG