Лінкі ўнівэрсальнага доступу

вочы


«мы былі такія бедныя, што я вымушаная была зімою насіць кеды і спартовую чырвоную куртку. кожную раніцу я бегла на працу. так сагравалася і выдавала на спартсмэнку.

у нас кожны дзень ежа была аднолькавая: бульба, цыбуля і шматок жоўтага сала. я на старым ровары выяжджала са сваім хлопцам за горад у лес кахацца, бо мы здымалі аднапакаёўку на пецярых.

але дамоў, у Карэю, нават і думкі няма вяртацца, бо Менск пры любым раскладзе больш прывабны і пэрспэктыўны».

распавядала мне мая сяброўка, а я куляў кілішкі і слухаў.

на двары быў сьвежасьпечаны Міленіюм.

у мяне былі грошы, каб забясьпечыць гэтае дзяўчо.

а.і. бацкель


Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG