Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юнкер крытыкуе Грэцыю, Мэркель заклікае да кампрамісу


Пэнсіянэры ў Афінах чакаюць выдачы пэнсіяў каля Нацыянальнага банку Грэцыі
Пэнсіянэры ў Афінах чакаюць выдачы пэнсіяў каля Нацыянальнага банку Грэцыі

Прэзыдэнт Эўракамісіі Жан-Клод Юнкер раскрытыкаваў урад Грэцыі за «эгаістычную» пазыцыю на перамовах з крэдыторамі.

На прэсавай канфэрэнцыі ў Бруселі Жан-Клод Юнкер заявіў, што Грэцыі ня варта супрацьпастаўляць адну дэмакратыю васямнаццаці іншым у Эўропе, паведамляе ўкраінскае выданьне «Эўрапейская праўда».

«Эгаізм, тактычныя гульні, папулісцкія гульні мелі месца. На карту пастаўлены эўрапейскі дух салідарнасьці і адказнасьці. Гульня адной дэмакратыі супраць 18 іншых — гэта адносіны, ня вартыя вялікай грэцкай нацыі» — сказаў ён.

Паводле словаў Юнкера, ён хацеў бы, каб Эўропа заставалася адзінай.

«Мы ніколі не вылучалі ультыматумаў. Нашай адзінай мэтай было і застаецца дасягненьне справядлівага і збалянсаванага пагадненьня», — адзначыў ён.

Паводле яго слоў, апошнія прапановы крэдытораў грэцкаму ўраду не ўключаюць скарачэньне пэнсіяў і заробкаў.

«Гэта не пакет мераў жорсткай эканоміі. У параўнаньні з папярэдняй прапановай, мы прасілі на 12 мільярдаў эўра менш эканоміі ў найбліжэйшыя гады» — дадаў ён.

Кіраўніца ураду Нямеччыны Ангела Мэркель заклікала эўрапейцаў да гатоўнасьці ісьці на кампраміс у складаных сытуацыях.

«Салідарнасьць і адказнасьць у адносінах паміж краінамі эўразоны — два бакі аднаго мэдаля» — падкрэсьліла яна, выступаючы ў Бэрліне на пасяджэньні прэзыдыюму партыі ХДС, паведамляе «Нямецкая хваля».

«Калі здольнасьць да пошуку кампрамісаў будзе згубленая, то згубленая будзе і Эўропа, — заявіла Меркель. — Агульнаэўрапейская валюта — больш чым проста валюта: яна грунтуецца на ўсеагульным даверы».

Мэркель па-ранейшаму адкрытая для дыялёгу з Атэнамі і гатова сустрэцца з прэм’ер-міністрам Грэцыі Алексісам Цыпрасам, «калі ён гэтага хоча», паведаміў афіцыйны прадстаўнік урада Нямеччыны Штэфэн Зайбэрт.

«Мы заўсёды выступалі за тое, каб Грэцыя засталася ў эўразоне» — падкрэсьліў Зайбэрт, выказаўшы шкадаваньне тым, што грэкі ў аднабаковым парадку перапынілі перамовы з крэдыторамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG