Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Твітэр-трансьляцыя эўракамісара Гана зь Менскага форуму «Ўсходняга партнэрства»


Камісар па эўрапейскай палітыцы суседзтва і перамовах аб пашырэньні Эўразьвязу Яганэс Ган актыўна твіціць зь Менску.

Два эўракамісары, а таксама кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў і аховы навакольнага асяродзьдзя ўсіх шасьці краін, што ўваходзяць у праграму «Ўсходняе партнэрства», сабраліся 29 чэрвеня ў Менску.

Эўракамісар па эўрапейскай палітыцы суседзтва і перамовах аб пашырэньні Эўразьвязу Яганэс Ган і эўракамісар па ахове навакольнага асяродзьдзя, моры і рыбалоўстве Кармэну Вэла падчас нефармальнага дыялёгу міністраў краін «Усходняга партнэрства».

Яганэс Ган адзначае ў сваім твітэры: «Добрая камандная праца для таго, каб прасоўваць экалягічныя тэмы ва «Ўсходнім партнэрстве».

Яганэс Ган: «І мы падтрымліваем нашых партнэраў, даючы ім канкрэтную дапамогу: 170 мільёнаў € былі прысьвечаныя рэгіянальным і трансмежавым праектам у галіне навакольнага асяродзьдзя».

Прэс-канфэрэнцыя: «На саміце ў Рызе мы вызначылі навакольнае асяродзьдзе як адзін з прыярытэтаў».

Уступнае слова падчас пленарнага пасяджэньня: «Навакольнае асяродзьдзе застаецца важным напрамкам супрацоўніцтва ў межах «Усходняга партнэрства».

Пачынаецца 1-ы пленэр міністраў аховы навакольнага асяродзьдзя ў межах «Усходняга партнэрства».

Удзел у 1-й нарадзе міністраў аховы навакольнага асяродзьдзя ў Менску.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG