Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Дылетант» Юры Жыгамонт: «Маю перадачу не закрываюць, пакуль выходзяць паўторы»


«Праграма „Падарожжы дылетанта“ пад пагрозай закрыцьця. Дапаможам адстаяць праграму: для гэтага трэба даслаць папяровы ліст на імя генэральнага дырэктара СТБ». Такія заклікі зьявіліся ў сацыяльных сетках.

Аўтар праграмы «Падарожжы дылетанта», якая прысьвечаная гісторыі беларускіх гарадоў, мястэчак і вёсак, Юры Жыгамонт гэтак пракамэнтаваў Свабодзе ініцыятыву прыхільнікаў сваёй праграмы:

Юры Жыгамонт, фота БелаПАН
Юры Жыгамонт, фота БелаПАН

«Гэта некім запушчаныя чуткі. Ніхто не закрывае і не зьбіраўся закрываць праграму, гэта няпраўда. Проста цяпер у эфір выходзяць паўторы праграм, і гэтак доўжыцца даўно — ад сакавіка. Магчыма, таму людзі й вырашылі, што праграма закрываецца. Ці не хапае ў каналу сродкаў на набыцьцё новых праграм, ці што, таму яны пакуль паказваюць паўторы. Але мне кажуць, што вось-вось павінны запускаць новыя, бо ёсьць гатовыя сцэнары, нават некалькі праграмаў ёсьць гатовыя — адзьнятыя і змантаваныя ўжо. Думаю, што хутка СТВ ізноў пачне запускаць новыя. І ня толькі мая праграма не выходзіць — шмат іншых таксама не выходзіць, такая сытуацыя цяпер склалася на тэлеканале. Праграму ніхто не закрывае, але калі яна будзе запушчаная па-новаму — найлепш гэтыя пытаньні задаць кіраўніцтву каналу. Цяпер лета, і мы маглі б распачаць новыя здымкі, бо гэта ж нашмат лягчэй, як зімой. А тое, што людзі цікавяцца і хвалююцца, то гэта вельмі прыемна. Бачна, што людзі чакаюць адкрыцьця новых беларускіх мясьцін. Я таксама падрыхтаваў шмат сцэнараў пра новыя цікавыя беларускія вёскі. Будзем спадзявацца, што ўсе пытаньні на тэлеканале вырашацца і праграмы адновяцца».

На тэлеканале СТВ пракамэнтаваць сытуацыю з выхадам папулярнай беларускамоўнай перадачы адмовіліся.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG