Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Антываенны мітынг у Данецку. Відэа


Мітынг у Данецку, фота з Твітэра Андрэя Барадуліна. 15 чэрвеня, 2015 году
Мітынг у Данецку, фота з Твітэра Андрэя Барадуліна. 15 чэрвеня, 2015 году

У цэнтры Данецку насупраць будынку абласной дзяржаўнай адміністрацыі жыхары суседняга з аэрапортам мікрараёну сабраліся на мітынг, пратэстуючы супраць ваенных дзеяньняў.

Мітынг пачаўся ў панядзелак у 11:00 раніцы, піша «Новая газета».

На сход выйшла каля 500 чалавек. У асноўным, па словах прысутных, гэта жыхары Кіеўскага раёну, мікрараёну «Кастрычніцкі рынак», які мяжуе з аэрапортам.

Мясцовыя жыхары выкрыкваюць: «Спыніце вайну!», «Вярніце нам жыльлё, у нас разграмілі дамы!», «Ідзіце прэч усе». Мітынг пачаўся за 150 мэтраў ад будынку адміністрацыі, але да 13:00 пачаў перамяшчацца пад вокны будынку.

Прысутныя перакрылі вуліцу Арцёма, галоўную ў Данецку. Транспартны рух на вуліцы спынены, утварылася чарга з тралейбусаў.

Да мітынгоўцаў у Данецку прыйшоў лідэр баевікоў Аляксандар Захарчанка.

Агульныя патрабаваньні мітынгоўцаў — спыніць баявыя абстрэлы, якія вядуць войскі «ДНР» з тэрыторыі мікрараёну «Кастрычніцкі рынак». Жыхары абвінавачваюць сэпаратыстаў, якія сваімі дзеяньнямі выклікаюць у адказ агонь Узброеных сіл Украіны.

У нядзелю 10 жыхароў гораду былі параненыя, двое — загінулі.

Гэта першы маштабны мітынг у Данецку з антываеннымі заклікамі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG