Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэпутаты Палаты паслухаліся прапановы Ярмошынай


Лідзія Ярмошына
Лідзія Ярмошына

У Палаце прадстаўнікоў вырашылі 30 чэрвеня, на заключным пасяджэньні сэсіі, разгледзець пытаньне аб прызначэньні прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.

Пра гэта паведаміў старшыня Палаты Ўладзімер Андрэйчанка, піша БелаПАН.

«Тыя, хто плянаваў адпачынак у жніўні, можаце яго браць, пазачарговая сэсія праводзіцца ня будзе», — сказаў Андрэйчанка.

Два дні таму старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына прапанавала правесьці выбары 11 кастрычніка. Па яе словах, гэтая дата апраўданая, таму што ня прыйдзецца зьбіраць пазачарговую сэсію парлямэнту.

«Парлямэнт, працуючы цяпер, да свайго сыходу на вакацыі можа абвясьціць дадзеную выбарчую кампанію», — сказала яна.

Такім чынам, калі 30 чэрвеня будзе прызначана дата выбараў, то гэты дзень можна будзе лічыць пачаткам выбарчай кампаніі.

Раней Ярмошына ня раз заяўляла, што найбольш імаверная дата выбараў — 15 лістапада.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG