Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Журналістаў Вольгу Чайчыц і Сяргея Краўчука аштрафавалі

абноўлена

Вольга Чайчыц
Вольга Чайчыц

Суд Дзяржынскага раёну пакараў штрафам журналістаў Вольгу Чайчыц і Сяргея Краўчука на 5 мільёнаў 400 тысяч рублёў кожнага.

Іх зьвінавацілі ў парушэньні адміністрацыйнага артыкула за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.

На суд у Дзяржынск прыехалі каля 20 журналістаў, у тым ліку старшыня Беларускай асацыяцыі журналістаў Андрэй Бастунец.

Судзьдзя Шайко забараніла весьці фота- і відэаздымкі і адхіліла хадайніцтва Вольгі Чайчыц пра вядзеньне працэсу па-беларуску.

Падставай для складаньня пратаколаў стаў сюжэт з Фаніпаля, што ў Дзяржынскім раёне Менскай вобласьці, пра нядопуск здымачнай групы на грамадзкае абмеркаваньне генпляну забудовы горада.

Мясцовая міліцыя раздрукавала тэкст і выявы сюжэту з сайта «Белсат» і зьвінаваціла журналістаў у працы без акрэдытацыі на замежнае СМІ.

Вольга Чайчыц заявіла ў судзе, што толькі зьбірала інфармацыю, але не разьмяшчала яе на сайце «Белсата», бо не зьяўляецца супрацоўніцай ні гэтага, ні якога іншага СМІ, перадае прэсавая служба БАЖ. Таму абвінавачваць яе ў «вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ» недарэчна. Адзін з герояў сюжэту Ўладзімер Высоцкі расказаў у судзе, што ў дзень здымкаў размаўляў шмат зь якімі журналістамі і ня памятае, ці паказвала яму Вольга Чайчыц нейкія дакумэнты.

Паводле БАЖ, у 2015 годзе журналістаў ужо 16 разоў прызнавалі вінаватымі ў парушэньні артыкула 22.9 КаАП. Агульная сума штрафаў, спагнаных па гэтым артыкуле, перавышае 70 мільёнаў рублёў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG