Колькасьць беларусаў, якія працуюць няпоўны рабочы дзень альбо скарочаны рабочы тыдзень, павялічылася за апошні год ў 5,5 разу.
Пра гэта паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
У сакавіку 2015 году Белстат зафіксаваў 13,4 тысячы супрацоўнікаў зь няпоўным працоўным часам, у сакавіку 2015 году — ужо 73,7 тысячы.
За гэты ж пэрыяд колькасьць супрацоўнікаў, якіх адправілі ў адпачынкі без захаваньня зарплаты або з частковым захаваньнем, вырасла ў 2,8 разу — з 15,2 да 42,1 тысячы чалавек.
У параўнаньні зь лютым у сакавіку 2015 году колькасьць працаўнікоў, занятых няпоўны працоўны час, стала больш на 15,8%. Работнікаў, якіх накіравалі ў вымушаны адпачынак, — на 11,5%, работнікаў, якія знаходзяцца ў прастоі — на 21,2%.