Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка раіць рабочым ня слухаць «балбатуноў»


Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота
Аляксандар Лукашэнка, архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка сёньня падчас наведваньня Менскага трактарнага заводу фактычна пачаў перадвыбарчую агітацыйную кампанію сярод рабочых.

«Вы мусіце разумець сытуацыю, якая складваецца сёньня. Трымайцеся за свае працоўныя месцы, менш слухайце балбатуноў», — сказаў Аляксандар Лукашэнка, зьвяртаючыся да працаўнікоў МТЗ. Якіх «балбатуноў» меў на ўвазе Лукашэнка?

Палітоляг Аляксандар Класкоўскі мяркуе, што Лукашэнка гэтымі словамі прадэманстраваў боязь палітычнай канкурэнцыі.

«Лукашэнка яўна прагаворвае нейкія свае трывогі ў зьвязку з выбарамі. Відавочна пагаршаецца сацыяльна-эканамічная сытуацыя, і, нягледзячы на ўсю слабасьць апазыцыі, нейкія яе лідэры, паводле Лукашэнкі, гэтым могуць скарыстацца. Лукашэнка прадбачыць, што давядзецца так ці іначай даваць паводле закону нейкі мінімум магчымасьцяў для агітацыі. Нават такое вельмі нязначнае пашырэньне абсягу ўмоўнай дэмакратыі напружвае ўлады. А яны проста адвучыліся дыскутаваць, скрыжоўваць дзіды ў сумленнай дыскусіі па гамбурскім рахунку, і таму ідзе замбаваньне. Каб народ, у якога і без таго адбіта ахвота да палітыкі, зусім заткнуў вушы і чакаў толькі міласьціны ад улады, што, можа, не давядзецца зусім пакласьці зубы на паліцу. Гэта заклік ня ўцягвацца ў палітыку, ня думаць над альтэрнатыўнымі шляхамі ўратаваньня Беларусі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG