Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 19 траўня: Кыргызстан ратыфікуе пагадненьне аб далучэньні да Эўразійскага саюзу


в. Сарачы. Любанскі р-н. Аўтар: Натальля Сарагавец
в. Сарачы. Любанскі р-н. Аўтар: Натальля Сарагавец

Бліц-агляд падзеяў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Фота дня

Новае фота кожны дзень, увесь год. Загружайце сюды свае здымкі гарадзкіх і прыродных краявідаў, падзеяў і зьяваў жыцьця ў 2015 альбо на пошту radiosvaboda@gmail.com. Пажадана дасылаць фота ў прапорцыі 16 на 9. Усе аўтары фота, апублікаваных на сайце Свабоды, атрымаюць прызы. Тры найбольш папулярныя здымкі месяца будуць адзначаныя асобна.

Афіша:

Рыга, у межах саміту «Ўсходняга партнэрства» тут пачнецца Канфэрэнцыя грамадзянскай супольнасьці, у якой возьмуць удзел некалькі сотняў прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці і экспэртаў зь дзяржаваў-удзельніц ЭЗ і краінаў «Усходняга партнэрства». На канфэрэнцыі з дакладам выступіць старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна», былы палітвязень Алесь Бяляцкі.

Страсбур, у Эўрапарлямэнце пройдзе абмеркаваньне крызісу ў Македоніі.

Масква, міністар замежных справаў Расеі Сяргей Лаўроў выступіць у Савеце Фэдэрацыі — верхняй палаце расейскага парлямэнту.

Менск, у офісе Беларускай партыі «Зялёных» (пр. Машэрава, 17, офіс 607) адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі Юрыя Шульгана і чальцоў яго выбарчага штабу. Пачатак у 14 гадзінаў.

Бішкек, парлямэнт Кыргызстану разгледзіць пакет дакумэнтаў у справе ўваходжаньня краіны ў Эўразійскі эканамічны саюз.

У гісторыі:

325 — адкрыўся Нікейскі сабор, першы агульны сабор хрысьціянскай царквы.

1654 — пачалася самая разбуральная і самая крывавая за ўсю гісторыю Беларусі трынаццацігадовая вайна з Маскоўскай дзяржавай, якая забярэ жыцьцё кожнага другога жыхара тагачаснай Беларусі.

1902 — Куба здабывае незалежнасьць ад ЗША.

1927 — Вялікабрытанія прызнала незалежнасьць Савудаўскай Арабіі.

1954 — у Мюнхэне пачала вяшчаньне беларуская сэкцыя Радыё Вызваленьне (цяпер беларуская служба Радыё Свабода). Першую беларускамоўную перадачу рыхтавалі Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Пятро Сыч, Сымон Кандыбовіч, Янка Ліманоўскі, Лявон Карась.

1980 — у Менску адкрыўся Камароўскі рынак.

1983 — першыя публікацыі пра вірус імунадэфіцыту чалавека ў часопісе «Science», зробленыя Робэртам Гало і Люкам Мантанье.

2002: Усходні Тымор атрымаў незалежнасьць ад Інданэзіі.

У гэты дзень нарадзіліся:

1799 — Анарэ дэ Бальзак, францускі пісьменьнік.

1882 — Сігрыд Унсэт, нарвэская пісьменьніца, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1928 году.

1884 — Канстанцін Алексютовіч, беларускі балетмайстэр.

1889 — Генрых Грыгоніс, беларускі актор.

1902 — Язэп Пушча, беларускі паэт , адзін з заснавальнікаў літаб’яднаньня «Узвышша».

У гэты дзень памерлі:

1506 — Хрыстафор Калумб, вялікі мараплавец.

1918 — Карусь Каганец, беларускі пісьменьнік.

Цытата:

Сумнявацца ў Богу — значыць верыць у яго.

Анарэ дэ Бальзак

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG