Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Грамадзяне Расеі на момант фіналу ўжо не зьяўляліся расейскімі хакеістамі»


Расейскае міністэрства спорту пасьля двух дзён маўчаньня пацьвердзіла, што хакеісты, якія прайгралі ў фінале Чэмпіянату сьвету, сапраўды раней гулялі за зборную Расеі, аднак сьцьвярджае, што на момант гульні яны ўжо былі звольненыя.

«Гэтыя хлопцы раней сапраўды трэніраваліся ў адным са злучэньняў хакейных сіл РФ і маюць хакейную падрыхтоўку», — сказаў агенцтву ТАЗ афіцыйны прадстаўнік ведамства.

Паразу расейскіх хакеістаў зь лікам 1-6 у міністэрстве назвалі «сумесным шоў генэральнага штабу Канады і ЦРУ».

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org ​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG