Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік адміністрацыі Кадырава прапанаваў легалізаваць мнагажонства


Нажуд Гучыгаў і Рамзан Кадыраў
Нажуд Гучыгаў і Рамзан Кадыраў

Магамэд Даудаў пры гэтым адзначыў, што мнагажонства, у выпадку легалізацыі, павінна адпавядаць нормам шарыяту.

Кіраўнік адміністрацыі кіраўніка Чачні Магамэд Даудаў прапанаваў легалізаваць мнагажонства. Паводле яго слоў, палігамныя адносіны ў Расеі распаўсюджаны, «а значыць нядрэнна б іх ўзаконіць».

У інтэрвію «Газете.ру» Даудаў адзначыў, што мнагажонства, у выпадку легалізацыі, павінна адпавядаць нормам шарыяту, згодна зь якім мужчыну дазволена браць у жонкі другую жанчыну, калі ён можа яе ўтрымліваць і будзе да яе справядлівы.

Магамэд Даудаў быў сябрам жаніха на вясельлі 47-гадовага чачэнскага паліцыянта Нажуда Гучыгава і 17-гадовай школьніцы Люізы Гойлабіевой. Шлюб адбыўся 16 траўня. Раней паведамлялася, што Гучыгаў ужо мае жонку і сына. Прадстаўніца ЗАГСу падчас рэгістрацыі маладых заявіла, што штампу аб жаніцьбе ў мужчыны ў пашпарце няма.

У панядзелак у СМІ зьявіліся паведамленьні, што ў Дзяржаўнай Думе абмяркуюць пытаньне аб увядзеньні крымінальнай адказнасьці за мнагажонства. Аднак кіраўнік камітэту Думы ў пытаньнях сям’і, жанчын і дзяцей Алена Мізуліна абвергла гэтую інфармацыю і выступіла супраць вяртаньня пакараньня за палігамны шлюб.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG