Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Наколькі законны шлюб 17-гадовай чачэнкі з утрая старэйшым чыноўнікам?


Вясельле Хеды (Луізы) Гайлабіевай Нажудам Гучыгавым
Вясельле Хеды (Луізы) Гайлабіевай Нажудам Гучыгавым

Скандал вакол вясельля паклала расейская «Новая газета», якая напісала, што Гайлабіева выходзіць замуж не па сваёй волі, а ў Гучыгава ўжо ёсьць жонка.

Скандал вакол вясельля паклала расейская «Новая газета», якая напісала, што Гайлабіева выходзіць замуж не па сваёй волі, а ў Гучыгава ўжо ёсьць жонка. Сам Гучыгаў спачатку казаў, што ў яго ёсьць жонка і другая яму не патрэбная. Аднак неўзабаве высьветлілася, што вясельле будзе, і ўсё пратэсты грамадзкасьці не далі ніякага выніку.

Упаўнаважаны па правах дзіцяці ў Расеі Павел Астахаў заявіў да гэтага, што раньнія шлюбы ў Чачні не супярэчаць расейскаму Сямейнаму кодэксу, і вымавіў фразу «На Каўказе раней адбываецца эмансыпацыя і палавое высьпяваньне, давайце ня будзем ханжамі. Ёсьць месцы, дзе жанчыны ўжо ў 27 гадоў зморшчаныя, і па нашых мерках ім пад 50», за якую пазьней быў вымушаны прасіць прабачэньня.

Вясельная лезгінка Кадырава

У Чачні, у сваю чаргу, афіцыйныя асобы казалі, што грамадзкая ўвага да лёсу Гайлабіевай — гэта ўмяшальніцтва ў асабістае жыцьцё, што ў Гучыгава ў пашпарце няма штампу аб жаніцьбе, і што нявеста згодная выйсьці за яго.

Вясельле наведаў сам кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў. Тэлеканал Lifenews паказаў рэпартаж з ЗАГСу пад загалоўкам «Вясельле стагодзьдзя».

Само вясельле, зрэшты, выклікала толькі новыя сумневы. Зьвярталі ўвагу, што нявесту замест сваяка вёў набліжаны Кадырава, што сама нявеста не рабіла ўражаньня шчасьлівай (на што, зрэшты, можна было пачуць, што гэта традыцыя, чачэнскія нявесты не дэманструюць радасьць).

Сябра Савета па правах чалавека пры прэзыдэнце Расеі Алена Масюк, якая шмат працавала ў Чачні журналісткай, зьвяртае ўвагу на дзівацтвы ў цырымоніі:

Алена Масюк
Алена Масюк

— Сёньня стала вядома, што ўчорашні шлюб рэгістравала не супрацоўніца грозьненскага ЗАГСу, а журналістка грозьненскага радыё «Грозны» Ася Бялова. Ўявіць сабе такое наогул было вельмі складана. Я яшчэ ўчора зьвярнула ўвагу, што гэта нейкая прыгожая жанчына, добра па-расейску гаворыць, добра трымаецца перад камэрамі, трэба ж, якія ў іх работніцы ЗАГСаў. У мяне нават не было такой думкі, што гэта ўсё пастановачна, але гэта ўсё пастановачна. Цяпер такое пытаньне, якім, я лічу, павінны займацца праваахоўныя органы: наколькі гэты шлюб законны.

Наколькі законны гэта шлюб?

— Падаецца, што Чачня жыве ў зусім іншай прававой прасторы, асобна ад Расеі.

Кадыраў робіць усё, што ён хоча. Мы гаварылі, і я ў тым ліку пісала, зьвярталася да Кадырава, што — гэта будзе вясельле з заездам у ЗАГС? Вось яны заехалі ў ЗАГС і абсалютна зрабілі шоў, фікцыю, гэты шлюб нібыта заключылі. Цяпер пытаньне: наколькі законны гэты шлюб? Што тычыцца таго, жанаты Гучыгаў ці не жанаты. Калі мы зараз зробім запыт, сродкі масавай інфармацыі зробяць запыт, нам могуць адказаць адмовай, таму што гэта пэрсанальныя зьвесткі. Але паколькі гэты чалавек у інтэрвію Алене Мілашынай 30 красавіка казаў пра тое, што ў яго ёсьць жонка, якую ён любіць, доўгія гады зь ёй жыве і не зьбіраецца разводзіцца, то гэта азначала, што ў чалавека ёсьць жонка. І зараз, калі ён кажа пра тое, што ён зь ёй не расьпісаны, добра, будзем лічыць, што ён быў жанаты на ёй па мусульманскіх законах. А цяпер ён зь ёй разьвёўся ці як? Ці ён прывёў як законную, а цяпер ня вельмі законную другую жонку Хеду ў дом — гэта шматжонства?

Бачна па фатаграфіі, што гэта гвалт над дзяўчынай

— У Чачні з нагоды гэтага ёсьць сваё меркаваньне, яго, мабыць, не мяняюць.

— Яны яго мяняюць пад Рамзана Кадырава, у іх усё зьмяняецца пад Рамзана Кадырава. Напрыклад, паводле чачэнскіх традыцыяў жаніх ня мае права прысутнічаць на сваім уласным вясельлі, ён вяртаецца толькі да ночы ў дом. Тым ня менш, учора Нажуд Гучыгаў разам са сваім старэйшым сынам, што наогул выдатна, быў на гэтым вясельлі, прысутнічаў, калі Рамзан Кадыраў танцаваў лезгінку і гэтак далей. Што тычыцца нявесты, то яна апускала вочы ў падлогу. Я была на многіх чачэнскіх вясельлях і сапраўды трошкі дзіўна для расейцаў выглядае, што падчас уласнага вясельля нявеста стаіць у куце, а ўсе астатнія сядзяць за сталом, ядуць і сьвяткуюць гэты дзень. Я бачыла шчасьлівых нявестаў. Яна магла трошкі патупіць погляд, але гэта ня значыць, што яна стаіць з асуджаным выглядам, як учора Хеда стаяла. На яе проста шкада, немагчыма было глядзець, калі яна атрымала пашпарт, і з рук у яе вывальваўся маленькі вясельны букецік і гэты пашпарт. Было ўсё бачна па гэтай фатаграфіі, што гэта гвалт над дзяўчынкай, што ёй нямілы гэты шлюб і гэты жаніх — гэта ўсё было відаць, ня трэба нічога тлумачыць. І потым, дзе быў бацька дзяўчынкі, дзе дзед дзяўчынкі? Чаму нявесту вёў Магамед Давуд, пазыўны яго «Лорд», правая рука Кадырава. Чаму гэта былі не бліжэйшыя сваякі дзяўчынкі? Гэта вясельле, якое трэба было Кадыраву, і ён яго арганізаваў, ён яго зрабіў. Яму трэба было лішні раз паказаць, хто гаспадар Чачні, — ён паказаў. Але паказаў ён, а зьнявечаны лёс дзяўчынкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG