У мерапрыемстве возьмуць удзел 500 дзяцей ва ўзросьце ад чатырох да дзесяці гадоў. Удзельнікаў параду разаб'юць на «падразьдзяленьні» з уласным сьцягам, дэвізам і песьняй. Дзеці атрымаюць спэцыяльна пашытую вайсковую форму розных відаў і родаў войскаў. Адкрые парад «матарызаваная калёна “детсадовской” тэхнікі». Затым па плошчы пройдуць «рота Ганаровай варты», «падразьдзяленьні» пяхоты, ВПС і ВМФ. Юныя разьведчыкі і выхаванцы Другога данскога кадэцкага корпусу імя імпэратара Мікалая правядуць паказальныя выступленьні ў рукапашным баі.
Камандаваць парадам будзе камандзір батальёна брыгады кіраваньня Паўднёвай вайсковай акругі падпалкоўнік Вадзім Марця.