Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карціна Пікаса прададзеная за рэкордную суму


«Альжырскія жанчыны» (вэрсія О) Пабла Пікаса, 1955
«Альжырскія жанчыны» (вэрсія О) Пабла Пікаса, 1955

Карціна Пабла Пікаса «Альжырскія жанчыны» (вэрсія О), прададзеная на аўкцыёне Christie’s у Нью-Ёрку ў панядзелак увечары, стала самым дарагім у гісторыі творам мастацтва, прададзеным з таргоў.

Карціна, напісаная Пікаса ў канцы 1954 — пачатку 1955 гадоў, была набытая за 179 400 000 даляраў ананімным пакупніком. Апошні раз карціна мяняла ўладальніка 18 гадоў таму. Тады яна была набытая адным зь лёнданскіх дылераў за 31.900.000 даляраў. Папярэдні рэкорд належаў трыпціху ангельскага мастака Фрэнсіса Бэйкана «Тры накіды да партрэта Люсьена Фрэйда», які прадалі два гады таму за 14.240.000 даляраў.

«Альжырскія жанчыны» пад індэксам О — адзін твор з сэрыі, якая складаецца зь пятнаццаці палотнаў, кожнае зь якіх пазначанае літарай альфабэту. Сэрыя была створаная Пікаса ў Парыжы па матывах знакамітай карціны Дэлякруа той жа назвы, напісанай 120 гадамі раней. На гэтай карціне, як лічыцца, Пікаса намаляваў сваю каханую францускую мастачку Мары Франсуазу Жылё.

Перад продажам карціна ацэньвалася ў 140 мільёнаў даляраў. Беспрэцэдэнтна высокія цэны, за якія ў апошні час прадаюцца творы вядомых мастакоў, на думку экспэртаў, сьведчаць пра тое, што творы мастацтва сталі разглядацца як пэрспэктыўны аб’ект інвэстыцыяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG