Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай дасьць крэдыты беларускім банкам на 1 мільярд даляраў


 Сі Цзіньпін (справа) і Аляксандар Лукашэнка
Сі Цзіньпін (справа) і Аляксандар Лукашэнка

ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь» і ААТ «АСБ Беларусбанк» сумарна атрымаюць ад Дзяржаўнага банка разьвіцьця Кітая 1 мільярд даляраў.

Па выніках перамоваў старшыні КНР Сі Цзіньпіна і Аляксандра Лукашэнкі быў падпісаны пакет беларуска-кітайскіх крэдытных пагадненьняў.

У прыватнасьці, падпісана генэральнае крэдытнае пагадненьне паміж ААТ «Банк разьвіцьця Рэспублікі Беларусь» і Дзяржаўным банкам разьвіцьця Кітая аб прадстаўленьні крэдыту ў памеры 700 мільёнаў даляраў. «Рэсурсы вылучаюцца на тэрмін да 15 гадоў, уключаючы пяцігадовы льготны пэрыяд. Гэта доўгія грошы. Эфэктыўная стаўка не перавысіць 4,7% гадавых. Атрымаць доўгія грошы пад такія адсоткавыя стаўкі сёньня, вядома, вельмі выгадна», — цытуе БелТА словы старшыні праўленьня Банка разьвіцьця Беларусі Сяргея Румаса.

Падпісана крэдытнае пагадненьне паміж Дзяржаўным банкам разьвіцьця Кітая і ААТ «АСБ Беларусбанк» аб прадстаўленьні крэдыту ў памеры 300 мільёнаў даляраў.

Падпісаны пакет крэдытных пагадненьняў паміж урадам Беларусі ў асобе Міністэрства фінансаў і Эксімбанкам Кітая аб прыцягненьні льготных крэдытаў для фінансаваньня інвэстыцыйнага праекту «Будаўніцтва ўнутранай інфраструктуры Кітайска-беларускага індустрыяльнага парку» і для фінансаваньня інвэстпраекту «Будаўніцтва завода СЗАТ „БелДжы“, крэдытнае пагадненьне паміж Міністэрствам фінансаў Беларусі і Эксімбанкам Кітая аб прыцягненьні ільготнага крэдыту для фінансаваньня інвэстыцыйнага праекту „Рэканструкцыя падстанцыі напружаньнем 330/110/10 кВ“ Менск-Паўночная».

Таксама падпісаны пакет крэдытных пагадненьняў паміж БЧ і Эксімбанкам Кітая для фінансаваньня інвэстыцыйных праектаў «Абнаўленьне рухомага складу БЧ. Набыцьцё 8 электравозаў», «Электрыфікацыя ўчастка чыгункі Маладзечна — Гудагай», «Абнаўленьне рухомага складу БЧ. Набыцьцё 10 электравозаў».

Падпісаны Мэмарандум аб узаемаразуменьні паміж ААТ «Беларуская калійная кампанія» і кампаніяй «Сінахэм» аб супрацоўніцтве ў пытаньнях паставак беларускіх калійных угнаеньняў. Паводле слоў прэм’ер-міністра Андрэя Кабякова, мэмарандум падпісваецца з найбуйнейшым вытворцам хлёрыстага калію ў Кітаі, мае самы працяглы пэрыяд дзеяньня, 5 гадоў, і прадугледжвае самы буйны аб’ём пастаўкі.

Лідэры Кітая і Беларусі таксама падпісалі Дамову аб дружбе і супрацоўніцтве паміж дзьвюма краінамі. У прыватнасьці, Беларусь і КНР дамовіліся ўсебакова ўмацоўваць узаемны давер і стратэгічнае ўзаемадзеяньне, падтрымліваць выбраныя кожнай зь іх у адпаведнасьці са сваімі ўнутранымі ўмовамі шляхі і мадэлі разьвіцьця.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG