Выйшаў дакумэнтальны фільм пра першую ў Беларусі ядзерную міні-катастрофу — «Мярлінская малітва».
Яшчэ ў 1961 годзе швэдзкая станцыя адсочваньня зафіксавала рэзкі ўсплеск радыяцыі на поўначы Альманскіх балотаў (Столінскі р-н Берасьцейскай вобласьці) побач зь Мярлінскімі хутарамі.
У тым месцы, дзе СССР толькі стварыў палігон стратэгічнага бомбамятаньня. У той жа год пад дуламі аўтаматаў мясцовыя жыхары былі адселеныя.
Што справакавала празьмерную радыяцыйную актыўнасьць на вайсковым палігоне? Як склаліся лёсы мэрлінцаў? Чаму матэрыялы засакрэчаныя і празь пяцьдзясят чатыры гады?
«Мярлінская малітва» — першы крок, каб разабрацца ў даўняй гісторыі, якая не скончаная і сёньня. Новы фільм тэлеканалу Белсат.