Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Начныя ваўкі» бесьперашкодна трапілі ў Польшчу з Калінінграду


Сярод удзельнікаў мотапрабегу былі губэрнатар Калінінградзкай вобласьці, а таксама амбасадар Расеі ў Польшчы Сяргей Андрэеў, генэральны консул у Гданьску Аляксандар Карачэўцаў.

Скандал з акцыяй «пуцінскіх» байкераў «Начныя ваўкі» ў Бэрлін набірае абароты. Польскі палітык Януш Палікот — заклікае прэм’ер-міністра Эву Копач і кіраўніка МЗС Гжэгажа Схетыну сысьці ў адстаўку.

Як піша польская прэса, расейскія байкеры бесперашкодна заехалі ў Польшчу і напярэдадні прынялі ўдзел ва ўшанаваньні загінуўшых савецкіх салдат на могілках у Браневе, перадае 5 канал.

Трапілі яны туды з Калінінградзкай вобласьці.

І гэта — нягледзячы на тое, што два дні таму міністар замежных спраў Польшчы забараніў ім ўезд у краіну з-за адсутнасьці дакладнай інфармацыі пра мэту падарожжа. Усяго ў Браневе сабраліся 4 сотні расейцаў, зь іх 206 — байкераў.

Байкерскі клюб «Начныя ваўкі» вядомы фанатычнай прыхільнасьцю да расейскага прэзыдэнта, плянуе даехаць да Бэрліна, каб там адсьвяткаваць 70-годзьдзе перамогі. Раней офіс Ангелы Мэркель заклікаў МЗС ФРГ ануляваць візы для «Начных ваўкоў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG