Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Маскоўскі воўк табе таварыш» — Саўка ды Грышка пра расейскіх байкераў


Героі Лявона Вольскага Саўка ды Грышка абмяркоўваюць мотапрабег расейскіх байкераў з клюбу «Начныя ваўкі», якія спрабуюць праехаць з Масквы да Бэрліну.

Летась «Начныя ваўкі» ладзілі прабег у Крым напярэдадні анэксіі паўвыспы Расеяй.

Грышка:

Ты чуў гэта, Савелій,
Мой сябар дарагі:
Да нас з Расеі едуць «Начныя ваўкі».

Саўка:

Да-да, я эта знаю, чытаў нядаўна ў прэсе.
Іх будзе дзесяць-дваццаць, а, можа, сто ці дзьвесьце.

Грышка:

Ваўкоў харчуюць ногі, ваўкі глядзяць у лес.
З ваўкамі жыць, дык мець ваўчыны інтэрфэйс.

Саўка:

Работа — ня воўк, у лес не убяжыць.
А як жа мы з табою з ваўкамі будзем жыць?!

Саўка:

Вапшчэта ані проста папразнуюць пабеду.

Грышка:

Паглядзім, што тут будзе, калі яны прыедуць.

Саўка:

Абяжуць яны ўсех насіць аранжавую ленту?

Грышка:

А хто гаворыць на трасянцы — пазбавіцца акцэнту.

Ваўчыныя законы
Вязуць яны сюды -
І прымхі-забабоны,
І Сталін-правадыр.

Саўка:

А нас паселяць в гета -
Трасяначных такіх?!
Я поняў, Грыша, эта
Пазорныя ваўкі!

Грышка:

Ваўкоў харчуюць ногі, ваўкі глядзяць у лес.
З ваўкамі жыць, дык мець ваўчыны інтэрфэйс.

Разам:

Калі ты зь імі танчыш, калі з ваўкамі скачаш,
Тады маскоўскі воўк табе таварыш.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG