Пра гэта паведамляе БЕЛТА.
Да гэтага, сёньня раніцай, Ган сустрэўся з кіраўніком МЗС Беларусі Ўладзімерам Макеем.
Пра зьмест сустрэчы Макея з Ганам амаль нічога не вядома. Міністэрства замежных спраў Беларусі абмежавалася сухім прэс-рэлізам, у якім адзначаецца, што «падчас сустрэчы абмеркаваны стан адносін і пэрспэктывы разьвіцьця супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Эўрапейскім Зьвязам па шырокім коле напрамкаў, уключаючы ўдзел Беларусі ў ініцыятыве „Ўсходняе партнэрства“ і падрыхтоўку Рыскага саміту УП».
Візытаў у Менск прадстаўнікоў Эўразьвязу такога ўзроўню не было з 2010 году. Апошні раз эўракамісар па пытаньнях пашырэньня і палітыцы суседзтва Штэфан Фюле наведваў Беларусь у лістападзе 2010 году, напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў.