Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Па якіх крытэрах ацэньваць жанчыну-прэзыдэнта


«Я бы і прагаласаваў за разумную, прыгожую жанчыну, якая адпавядае маім крытэрам палітыка». Калі паважаны мной Зьміцер Вайцюшкевіч у інтэрвію па-мастацку распавёў пра адзін зь ягоных крытэраў жанчыны-прэзыдэнта, у мяне адразу ўзьнік унутраны пратэст, але ня стала ўступаць у палеміку, бо жанр інтэрвію і тэма размовы гэта не зусім прадугледжвалі. Але пасьля публікацыі інтэрвію пачалі зьявіліся камэнтары і прыватныя паведамленьні у Фэйсбуку, камэнтатары ў розных формах папракалі Вайцюшкевча ў сэксізме.

Юрка Ціхановіч: «А я прагаласаваў бы за кампэтэнтнага палітыка, патрыёта Беларусі і зрабіў гэта незалежнага ад таго — мужчына гэта ці жанчына, галоўнае каб адпавядаў пасадзе».

Натальля Кулінковіч: Кандыдатка ў прэзыдэнты павінна быць прыгожай. Ну-ну, крытэр ваў.


І гэта пры тым, што Зьміцер як раз гаварыў пра тое, што, на ягоную думку, жанчына-кандыдат — гэта выдатная альтэрнатыва.

Хацела бы памыліцца, але з такой меркай (прыгожая ці не) кандыдатку на прэзыдэнта будзе ацэньваць пераважная большасьць беларускіх мужчынаў. І няважна, што справядлівых выбараў у Беларусі не чакаецца, і шанцы апазыцыйнага кандыдата ці кандыдаткі сапраўды невялікія, і на другім баку вагаў — рызыкі, якія значна перавышаюць шанцы на посьпех.

Справа ў падыходзе, у крытэры, паводле якіх глядзець на жанчыну — кандыдата на найвышэйшую пасаду. Досьвед, адукацыя, лідэрскія якасьці, статус, папулярнасьць — гэты сьпіс можна доўга працягваць. Але пры чым тут прыгажосьць? Не ўпэўненая, што такія прасунутыя патэнцыйныя кандыдаткі на прэзыдэнта як Тацяна Караткевіч, Вольга Карач, Алена Анісім ці іншыя жанчыны-палітыкі хацелі бы, каб выбарнікі ацэньвалі іх паводле прыгажосьці, што ў прынцыпе вельмі суб’ектыўная рэч.

Ад постсавецкага мужчыны і жанчыны можна часта пачуць ацэнку жаночай прывабнасьці канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель ці прэзыдэнткі Літвы Далі Грыбаўскайце. Заходні мужчына і жанчына найперш ацэняць дзелавыя якасьці гэтых лідэраў, якія па сваім уплыве, рашучасьці, выніковасьці і папулярнасьці пакідаюць далёка ззаду многіх сваіх эўрапейскіх калегаў — кіраўнікоў краінаў.

Ацэнка прыгажосьці ці непрыгажосьці кандыдаткі, на мой погляд, зьява з таго ж шэрагу, як і расейскі прэзыдэнт з аголеным торсам на кані альбо беларускі кіраўнік у атачэньні брунэткі і бляндынкі.

Мачызм у постсавецкай палітыцы ўсё ж пакрыху сыйдзе. Калі ў Беларусі зьявіцца жанчына прэзыдэнт...

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG