Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кангрэс ЗША заклікае прэзыдэнта Абаму даць Украіне зброю


Кангрэс ЗША
Кангрэс ЗША

23 сакавіка Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла рэзалюцыю, якая заклікае прэзыдэнта Барака Абаму даць Украіне летальнае абарончае ўзбраеньне.

Рэзалюцыю падтрымалі 348 кангрэсмэнаў, супраць выступілі 48 заканадаўцаў, гаворыцца на сайце Палаты прадстаўнікоў.

У дакумэнце кангрэсмэны абедзьвюх партыяў ЗША заклікаюць прэзыдэнта Барака Абаму аказаць Украіне ваенную дапамогу, каб яна магла абараніць свой сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць.

Аўтары дакумэнта сьцьвярджаюць, што існаваньне незалежнай, дэмакратычнай і квітнеючай Украіны знаходзіцца ў нацыянальных інтарэсах Злучаных Штатаў Амэрыкі.

Пры гэтым у дакумэнце адзначаецца, што Расейская Фэдэрацыя пад кіраўніцтвам Уладзімера Пуціна з дапамогай палітычнай, эканамічнай і ваеннай агрэсіі спрабуе падарваць незалежнасьць Украіны і парушае тэрытарыяльную цэласнасьць краіны.

Кангрэсмэны адзначаюць, што расейская агрэсія ўключае ў сябе незаконную анэксію Крыма, стварэньне і кантроль сэпаратысцкіх груповак у іншых абласьцях Украіны, уключаючы пастаўкі ім сьмяротнага ўзбраеньня.

Падтрымка Расеяй баевікоў на ўсходзе Ўкраіны прывяла да больш за 6000 ахвяраў, 15 тысяч параненых і больш за мільён перасяленцаў, нагадваюць кангрэсмэны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG