Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША: Расея і сэпаратысты парушаюць менскія дамоўленасьці


Мэры Харф
Мэры Харф

ЗША ў панядзелак абвінавацілі Расею і сэпаратыстаў, якім Расея аказвае падтрымку, у бесьперапынным парушэньні менскіх пагадненьняў.

Намесьніца прэсавага сакратара Дзярждэпартамэнта Мэры Харф заявіла аб тым, што сілы сэпаратыстаў пераносяць баявыя дзеяньні за межы зоны разьдзяленьня сілаў, што супрацьстаяць у Данбасе.

«Мы працягваем быць сьведкамі ўсё большай неадпаведнасьці паміж тым, што Расея і сэпаратысты заяўляюць, і тым, што яны робяць», — падкрэсьліла Мэры Харф. У якасьці прыкладаў яна згадала атаку на перадмаставыя ўмацаваньні ў паўночным Луганску і напад сэпаратыстаў на населены пункт Пяскі ў Данецкай вобласьці, дзе ў той момант знаходзіліся назіральнікі АБСЭ. Паводле прадстаўніцы дзярждэпартамэнта, у выніку нападу на Пяскі былі параненыя сем украінскіх вайскоўцаў, назіральнікі АБСЭ апынуліся ў небясьпецы.

«Расея і сэпаратысты, якіх яна падтрымлівае, будуць вымушаныя заплаціць больш высокую цану, калі яны ня выканаюць свае менскія абавязацельствы», — папярэдзіла прадстаўніца Дзярждэпартамэнта ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG