Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама за суровыя санкцыі супраць Расеі за яе агрэсію ва Ўкраіне


Барак Абама
Барак Абама

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама паўтарыў сваю пазыцыю што да неабходнасьці захаваць строгія санкцыі супраць Расеі і сэпаратыстаў, якіх яна падтрымлівае ў Данбасе.

Паводле слоў Барака Абамы, гэта неабходна, каб дамагчыся поўнага выкананьня Менскіх дамоўленасьцяў і захаваньня тэрытарыяльнай цэласнасьці і сувэрэнітэту Ўкраіны.

Важнасьць мець цьвёрдую і рашучую пазыцыю ў дачыненьні да Ўкраіны і агрэсіі Расеі — гэта было адной зь міжнародных тэмаў размовы прэзыдэнта ЗША з прэм’ер-міністрам Ірляндыі Эндай Кені, які знаходзіцца ў Вашынгтоне зь візытам, распавёў амэрыканскі кіраўнік пасьля перамоваў.

Злучаныя Штаты Амэрыкі, а таксама шэраг іншых краінаў і Эўрапейскі зьвяз скаардынавана ўвялі супраць Расеі і сэпаратыстаў, якіх яна падтрымлівае ў Данбасе, ужо цэлы шэраг санкцыяў — спачатку з-за акупацыі і анэксіі Масквой украінскага Крыму, потым празь яе ваенную агрэсію на ўсходзе Ўкраіны. На Захадзе заяўляюць, што гэтыя санкцыі могуць і аслабіць, і ўзмацніць — у залежнасьці ад дзеяньняў Крамля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG