Дамагацца выкананьня сваіх грамадзянскіх правоў шляхам публічных дэманстрацыяў і пратэстаў у Беларусі, як вядома, небясьпечна: вынікам амаль гарантавана будзе арышт альбо буйны грашовы штраф. Адзіным шырокадаступным спосабам змаганьня за свае правы для многіх беларускіх грамадзянаў застаюцца звароты ў розныя ўстановы і скаргі ды просьбы, адрасаваныя высокім начальнікам. У гэтым стыхійным руху ўдзельнічаюць дзясяткі, калі ня сотні тысяч жыхароў Беларусі. Адзін зь іх – Валеры Ласіцкі зь Менску, аўтар ліста на Свабоду.