Яе паведамляе БЕЛТА, Паскаль Кюта растлумачыў, што непасрэдную дапамогу аказвае нацыянальнае таварыства Чырвонага Крыжа, але пры падтрымцы рэгіянальнай дэлегацыі:
«Мы плянуем працягнуць такую падтрымку. Падчас першага этапу мы аказалі дапамогу 3 тысячам чалавек, затым плянуем працягнуць падтрымку нацыянальнага таварыства для аказаньня дапамогі 6 тысячам чалавек».
Кіраўнік рэгіянальнай дэлегацыі МКЧК таксама паведаміў:
Наша апэрацыя ва Ўкраіне — адна з найбуйнейшых апэрацыяў Чырвонага Крыжа. Яе бюджэт ужо ад 46 да 47 млн даляраў.
«Наша апэрацыя ва Ўкраіне — адна з найбуйнейшых апэрацыяў Чырвонага Крыжа. Яе бюджэт ужо ад 46 да 47 млн даляраў. У наступныя тыдні плянуем павелічэньне гэтага бюджэту на значную суму. Акрамя таго, за апошні месяц мы аказалі там дапамогу больш як 100 тысячам чалавек. Трэба сказаць, што суседнія краіны, у тым ліку Беларусь, знаёмыя з праблемай прытоку ўцекачоў. На тэрыторыі Ўкраіны таксама назіраецца вялікая колькасьць перамешчаных асобаў».