Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Упершыню ў сьвеце пасьпяхова перасадзілі пэніс


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Апэрацыю па трансплянтацыі палавога органа хірургі праводзілі цягам 9 гадзінаў.

Яе выканалі 11 сьнежня 2014 году хірургі са Стэленбоскага ўнівэрсытэту ў Кэйптаўне ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы. Пра гэта паведамляе сайт унівэрсытэту.

Гэта другая ў сьвеце спроба перасадзіць пэніс, аднак першая пасьпяховая. Паведамляецца, што пацыент адчувае сябе добра, а яго трансплянтаваны орган функцыянуе нармальна. Імя пацыента не паведамляюць з этычных прычынаў.

«Нашая мэта была ў тым, што ён будзе цалкам функцыянаваць праз два гады. Мы вельмі зьдзіўленыя, як хутка адбылася рэгенэрацыя», - сказаў Андрэ Ван дэр Мэрве, кіраўнік уралягічнага аддзелу Стэленбоскага ўнівэрсытэту і кіраўнік групы хірургаў, якая правяла апэрацыю.

Канчатковым вынікам трансплянтацыі было аднаўленьне мочавыдзяляльнай і рэпрадукцыйнай функцыі ў пацыента.

Тры гады таму маладому чалавеку, якому цяпер 21 год, давялося ампутаваць пэніс, каб уратаваць жыцьцё, пасьля таго, як у яго ўзьніклі ўскладненьні ў выніку праведзенага абразаньня.

Паводле лекараў, гэтая праблема шырока распаўсюджаная ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы, дзе рытуальнае абразаньне праводзяць многім хлопцам, аднак часта без належных і стэрыльных прыладаў, пасьля чаго ўзьнікаюць шматлікія ўскладненьні. Штогод з гэтай прычыны свае палавыя органы страчваюць да 250 мужчын.

Паведамляецца, што трансплянтаваны орган быў перасаджаны ад мёртвага донара пасьля атрыманьня згоды сваякоў.

Паводле лекараў, знайсьці донара было самай вялікай праблемай. Цяпер лекары плянуюць ажыцьцявіць аналягічныя апэрацыі яшчэ дзевяці мужчынам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG