Ільля Новікаў выказаў надзею, што нарэшце будзе атрыманая аб’ектыўная ацэнка стану здароўя Надзеі Саўчанкі.
У сераду зьняволеная ўкраінская лётчыца, у якой разьвіўся востры панкрэатыт, заявіла, што адновіць галадоўку, калі да канца тыдня да яе не дапусьцяць ўкраінскіх лекараў.
Іншы яе адвакат Мікалай Полазаў сказаў, што вывядзеньне Саўчанкі з галадоўкі, якую яна трымала больш за 80-і дзён, праводзіцца няправільна.
Дэпутат Вярхоўнай Рады Украіны і дэлегат Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Надзея Саўчанка з мінулага лета знаходзіцца пад вартай у Расеі паводле абвінавачваньня ў датычнасьці да гібелі расейскіх журналістаў пад Луганскам. Украінская ваеннаслужачая адмаўляе віну і сьцьвярджае, што яе захапілі і пераправілі ў Расею сэпаратысты.