Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Крэдыт МВФ Беларусі «ня сьвеціць», — Злотнікаў


Леанід Злотнікаў,
Леанід Злотнікаў,

Імавернасьць таго, што Міжнародны валютны фонд дасьць Беларусі новы крэдыт, невялікая. Такую думку ў інтэрвію Радыё Свабода выказаў эканаміст Леанід Злотнікаў.

Сёньня ў Менску пачала працаваць місія МВФ пад кіраўніцтвам Дэвіда Гофмана. У сваю чаргу, намесьнік міністра фінансаў Максім Ермаловіч заявіў, што Беларусь разьлічвае на пачатак перамоваў пра новы крэдыт МВФ. Ён таксама паведаміў, што новая праграма супрацоўніцтва Беларусі зь Міжнародным валютным фондам ужо гатовая.

Аднак эканаміст Леанід Злотнікаў лічыць, што на новы крэдыт МВФ вялікай надзеі няма:

МВФ будзе даваць крэдыт, калі ў Беларусі рэальна будзе нешта рабіцца для пераходу да рынкавай эканомікі, да павелічэньня эканамічнай свабоды і г. д. Гэта значыць, па прынцыпе «раніцай — крэслы, вечарам — грошы

«Беларусь ня выканала ўмоваў папярэдняга крэдыту. На рынкавую эканоміку мы не перайшлі, прыватызацыі няма. МВФ выдатна разумее, што новы крэдыт будзе проста праедзены, а ня пушчаны на рэформы і мадэрнізацыю, і ў краіны ня будзе магчымасьці яго вярнуць. Значыць, гэты крэдыт не дапаможа Беларусі пазьбегнуць яшчэ вастрэйшага становішча празь некалькі гадоў. МВФ будзе даваць крэдыт, калі ў Беларусі рэальна будзе нешта рабіцца для пераходу да рынкавай эканомікі, да павелічэньня эканамічнай свабоды і г. д. Гэта значыць, па прынцыпе «раніцай — крэслы, вечарам — грошы», — кажа эканаміст.

Зь іншага боку, Злотнікаў не выключае, што МВФ можа даць грошы з чыста палітычных меркаваньняў — каб у рамках палітычнай гульні адцягнуць Беларусь ад Расеі.

Сам жа новы крэдыт Беларусі сёньня вельмі неабходны.

«Патрэба ў зьнешнім фінансаваньні велізарная: атрымліваецца так, што не хапае рэсурсаў для таго, каб аддаць зьнешнія даўгі і пакрыць адмоўнае сальда бягучага рахунку плацёжнага балянсу», — канстатуе Злотнікаў.

Пры гэтым даўгі мусіць аддаваць ня толькі дзяржава:

«Вяртаць даўгі будуць не толькі дзяржава, але і прадпрыемствы, і банкі. І будзе адток валюты большы, чым прыток. Гэты працэс ідзе з другой паловы 2014 году. Гэта значыць, што справа будзе ісьці да дэвальвацыі беларускага рубля, калі не папоўніць валютныя актывы».

Сёньня Максім Ермаловіч таксама паведаміў пра гатоўнасьць Беларусі разьмясьціць новыя эўрабонды. Паводле словаў намесьніка міністра, застаецца толькі знайсьці зручны момант для выхаду на біржу.

Леанід Злотнікаў лічыць, што тут пэрспэктываў таксама няшмат. Ён нагадвае, што беларускі ўрад ужо ня першы год беспасьпяхова спрабуе разьмясьціць эўрабонды.

«Я думаю, што можа быць магчымы толькі варыянт з Расеяй. Расея прапануе разьмясьціць эўрабонды праз Маскоўскую біржу на 1 млрд USD і пры гэтым будзе гарантаваць пакупнікам гэтых аблігацыяў, што ў выпадку, калі Беларусь выявіцца некрэдытаздольнай і ня зможа вяртаць грошы (бо празь некаторы час аблігацыі трэба выкупляць назад), то яна зробіць гэта за кошт сваіх рэсурсаў», — растлумачыў эканаміст.

Іншыя варыянты, на думку Злотнікава, малаверагодныя, таму што выкупляць аблігацыі назад Беларусь наўрад ці будзе, а крэдытныя рэйтынгі краіны нізкія.

«Застаецца Расея або крэдыт МВФ, калі будзем паслухмяныя», — кажа Злотнікаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG