Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расея рыхтуе ўдары па Крымскім кірунку, — Цэнтар Разумкова


Мікалай Сінгуроўскі
Мікалай Сінгуроўскі

«Каб спыніць канфлікт, патрэбная сілавая місія, якая б прымусіла бакі пагадзіцца на мір. І толькі пасьля такой сілавой місіі можна ўводзіць несілавую — як місія АБСЭ, — якая разьдзяляе бакі, кантралюе адвод узбраеньня і дэмабілізацыйныя працэсы».

Дырэктар вайсковых праграмаў Цэнтру Разумкова і пазаштатны кансультант Камітэту нацыянальнай бясьпекі і абароны Вярхоўнай Рады Ўкраіны Мікалай Сінгуроўскі ў інтэрвію Свабодзе заявіў, што стратэгічная мэта Расеі — захоп сухапутнага калідора да Крыму, таму ўкраінскай арміі трэба рыхтавацца да ўдараў у раёне Марыюпаля.

— Як можна ахарактарызаваць цяперашнюю сытуацыю ў зоне канфлікту на ўсходзе Ўкраіны?

— Зацішша і зьмяншэньне колькасьці перастрэлак. Бакі пайшлі на гэта, перасьледуючы дзьве мэты: зьмяншэньне колькасьці ахвяраў і нарошчваньне сіл.

— Што падчас зацішша робяць сэпаратысты?

Гэта Луганск і Марыюпаль. Не выключаецца, што адразу будзе ўдар па двух кірунках, альбо з маленькай паўзай, — каб максымальна расьцягнуць украінскія войскі.

— Мяркуючы па ўсіх дзеяньнях сэпаратыстаў і расейскіх войскаў, яны ад сваіх мэтаў не адмовіліся. Тыя перасоўваньні ўзбраеньня і ваеннай тэхнікі, якія адбываюцца ў зоне АТА, паказваюць, што буйнакалібэрная артылерыя нікуды не адводзіцца, а проста адбываецца перагрупоўка сілаў і сродкаў на іншыя кірункі, дзе і трэба чакаць павышэньня інтэнсіўнасьці баявых дзеяньняў. Гэта Луганск і Марыюпаль. Не выключаецца, што адразу будзе ўдар па двух кірунках, альбо з маленькай паўзай, — каб максымальна расьцягнуць украінскія войскі. Мэта наступнага этапу актыўнасьці расейскіх войскаў — забесьпячэньне калідора ў Крым. Прычым гэта будзе не сілавы захоп тэрыторыі, а спроба Пуціна пасадзіць бакі за стол перамоваў і прымусіць Украіну на фоне чарговага павелічэньня ахвяраў пагадзіцца выдзеліць Расеі гэты калідор. А павелічэньне колькасьці загінулых украінцаў — гэта той чыньнік, які пастаянна прымушае Ўкраіну спыняцца, губляць ініцыятыву і не дасягаць вынікаў.

— Ці выкарыстоўваюць час замірэньня ўкраінскія войскі гэтак жа эфэктыўна, як іх праціўнікі?

— Вядома. Цяпер пачынаецца другая хваля мабілізацыі. Спрабуюць даўкамплектаваць тыя сілы, якія знаходзяцца ў неадмабілізаваным стане, і кампэнсаваць страты асабовага складу батальёнаў, якія былі на перадавой. Ідзе аснашчэньне ваеннай тэхнікі, спрабуем атрымаць абарончае ўзбраеньне ад нашых замежных партнэраў. Гэты час выкарыстоўваем для таго, каб стварыць надзейную лінію абароны.

— Чым можна патлумачыць неадназначныя справаздачы АБСЭ па сытуацыі на Данбасе? Адначасова сьцьвярджаецца, што колькасьць перастрэлак значна скарацілася, і ў той жа час ідуць паведамленьні пра цалкам разбуранае Дэбальцава, напады на іншыя гарады?

— АБСЭ ўвогуле зарэкамэндавала сябе ня зь лепшага боку. Я не магу адназначна сьцьвярджаць, што гэта недзеяздольная арганізацыя, нешта рабіць яна спрабуе.

— АБСЭ ўвогуле зарэкамэндавала сябе ня зь лепшага боку. Я не магу адназначна сьцьвярджаць, што гэта недзеяздольная арганізацыя, нешта рабіць яна спрабуе. Але гэтая арганізацыя ўжо даўно стала бюракратычнай, ідзе сьляпая адпрацоўка задач, якія запісаныя ў мандаце. І тыя неадназначныя справаздачы, якія дае АБСЭ, якраз пра гэта і сьведчаць. Ідзе спроба проста зарэгістраваць нейкія падзеі і не даваць ім ніякіх тлумачэньняў. А для таго каб даць тлумачэньні, трэба быць на перадавой і там маніторыць сытуацыю, каб зразумець, адкуль ідуць абстрэлы, хто іх правакуе.

— На вашу думку, як можна спыніць канфлікт?

— Практычна ўсе падобныя місіі, якія ажыцьцяўляла АБСЭ, сканчаліся замарожанымі канфліктамі. Гэта ня тая структура, якая можа вырашыць ваенны канфлікт. Калі казаць канкрэтна пра ўсход Украіны, то тут недастаткова проста міратворчай несілавой місіі, патрэбная сілавая місія, якая б прымусіла бакі пагадзіцца на мір. І толькі пасьля такой сілавой місіі можна ўводзіць несілавую, якая разьдзяляе бакі, кантралюе адвод узбраеньня і дэмабілізацыйныя працэсы. Але каб была такая місія, трэба на ўзроўні ААН і АБСЭ прызнаць Расею бокам канфлікту, агрэсарам, каб пазбавіць як права вета ў гэтых структурах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG