Выступаючы на эканамічным форуме ў Краснаярску 27 лютага, Новак сказаў, што расейская кампанія «Газпром» дагэтуль не атрымала перадаплату $15 мільёнаў за сакавік.
Пазьней 27 лютага прэсавы сакратар «Газпрому» Сяргей Купрыянаў паведаміў, што кампанія атрымала $15 мільёнаў, і што гэтага хопіць прыблізна яшчэ на адзін дзень паставак.
Паводле ўгоды пры пасярэдніцтве Эўразьвязу ў кастрычніку, Украіна мае працягваць атрымліваць расейскі газ, але павінна плаціць загадзя.
Украінская энэргетычная кампанія «Нафтогаз» скардзілася на гэтым тыдні, што не атрымлівае цалкам той газ, які яна аплачваецца загадзя.
«Газпром» адказаў, што частка газу была адпраўлена ў раёны на ўсходзе Украіны, якія знаходзяцца пад кантролем прарасейскіх сэпаратыстаў.
Спыненьне паставак ва Украіну можа паўплываць на пастаўкі ў Эўропу.
Новак паведаміў журналістам на эканамічным форуме, што ён прыедзе ў Брусэль на перамовы 2 сакавіка.