Журналіст наткнуўся ў Фэйсбуку на неахайна сфармуляваны пост, прыняў яго за інфармацыю, зьвярнуўся па камэнтар, даведаўся, што памыліўся. Аўтар посту напісаў у Фэйсбук яшчэ адзін допіс, дзе выліў памыі на журналіста. Прозьвішчы не называліся, але для «сваіх» было зразумела, каго лічыць ідыётам.
Сталага веку знаёмы какетаваў зь дзяўчынай, дэманструючы свой літаратурны багаж. Тая паскардзілася ў Фэйсбуку, што яе троляць саўковай спадчынай. Без імёнаў, але дасьведчаныя зразумелі, каго лічыць заімшэлым пнём.
Мне трэба пазваніць незнаёмаму чалавеку з просьбай. Вагаюся. Ня ўпэўненая, што мой зварот не рэтрансьлюецца ў сацсетках.
Стала асьцерагацца актыўных карыстальнікаў ФБ.
Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl. org. Аўтарства чытацкіх допісаў пазначым, ганарараў плаціць ня будзем.