Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міхалок адказаў на песьню «Мой Путин» кавэрам «Мой пудель»


Сяргей Міхалок
Сяргей Міхалок

Лідэр гурту «Вrutto» Сяргей Міхалок пазьдзекваўся з прапагандысцкай песьні «Мой Путин».

Раней Сяргей Міхалок папрасіў права на сталы побыт ва Ўкраіне. Міхалок патлумачыў, што актыўная пазыцыя яго гуртоў адносна падзеяў ва Ўкраіне нэгатыўна і варожа успрымаецца уладамі Беларусі і Расеі.

У лютым і сакавіку гурт «Вrutto» правядзе вялікі канцэртны тур па 23-х гарадах Украіны. Гэта Радыё Свабода пацьвердзілі ўкраінскія арганізатары канцэртаў гурту.

Вось арыгінал песьні ў выкананьні расейскай сьпявачкі Машані:

Першы канцэрт украінскага туру адбудзецца 10 лютага ў Роўне, затым у гастрольным графіку «Вrutto» — Луцк, Львоў, Цярнопаль, Віньніца, Хмяльніцкі, Чарнаўцы, Адэса, Нікалаеў.

4 сакавіка гурт выступіць у прыфрантавым Марыюпалі, 18 сакавіка — у памежным Чарнігаве. Канцэрты адбудуцца таксама ў Хэрсоне, Бярдзянску, Запарожжы, Днепрапятроўску, Крывым Розе, Кіраваградзе, Краменчугу, Чаркасах, Палтаве, Харкаве, Сумах, Чарнігаве, Жытоміры.

15 жніўня гурт мае ўзяць удзел у музычным фэстывалі «Zaxidfest» у Чароўнай Даліне пад Львовам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG