Пра гэта сьведчыць праведзены «Позіркам» параўнальны аналіз апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамэту.
Гарачэй за ўсё было ў Жыткавічах — 33,5 градуса. Тут перакрыты лякальны экстрэмум, які трымаўся з 1940 году (30,9).
У Гомлі паветра прагрэлася да 32,7 градуса (31,5 у 1973 годзе), у Магілёве — да 31,8 (30,2 у 1959-м), Горадні — да 31,7 (31,2 у 2019-м).
Рэкордныя тэмпэратуры адзначаны таксама ў Лельчыцах — 33,1 (30,6 у 2021 годзе), Пінску — 32,9 (31,8 у 2021-м), Акцябрскім — 32,8 (30,1 у 2010-м), Івацэвічах — 32,8 (32,2 у 2019-м), Мазыры — 32,7 (31 у 1999-м), на мэтэастанцыі «Палеская» ў Лунінецкім раёне — 32,6 (30,9 у 2021-м), у Жлобіне — 32,5 (30,9 у 1999-м), Брагіне — 32,4 (30,7 у 1973-м).
Крыху халадней, але з новымі максымумамі было ў Лідзе — 31,6 (31,1 у 1997 годзе), Ганцавічах — 31,2 (30,6 у 2021-м), Стоўпцах — 31,2 (30,9 у 1997-м), Бабруйску — 31 (29,6 у 1981-м), Слуцку — 31 (29,9 у 2021-м), Касьцюковічах — 31 (30,3 у 1999-м), Клічаве — 30,8 (29,3 у 1981-м), Бярэзані — 30,6 (30,1 у 2016-м), Вялейцы — 30,2 (29,8 у 2019-м), Амсьціславе — 29,4 (26,8 у 2014-м) і Лепелі — 29,1 (28,5 у 1997-м).
У трох гарадах абсалютныя максымумы дня паўтарыліся: у Пружанах (32,9 у 2022-м), Воршы і Сяньне (28,9 у 1981-м у абодвух населеных пунктах).
Рэкорд для ўсёй тэрыторыі Беларусі — 34 градусы (30 чэрвеня 1917 года ў Васілевічах).
Тэмпэратурныя рэкорды ў краіне абнаўляюцца чацьвёрты дзень запар. За гэты пэрыяд зарэгістравана не менш за 38 новых максымумаў.
Паводле прагнозу Белгідрамэту, пэрыяд гарачага надвор’я завершыцца 2 ліпеня.
Форум